Няўстойлівае надвор’е не перашкаджае аграрыям Мсціслаўшчыны ўбіраць рапс

Источник материала:  
17.07.2019 — Разное

Кожны ліпеньскі дзень дадае 9-10 працэнтаў да раённай зводкі па ўборцы рапсу, які скошаны на 58 працэнтах плошчы. Няўстойлівае надвор’е не дазваляе працаваць цэлы светлавы дзень, але аграрыі спадзяюцца, што да масавага жніва зерневых яно ўсталюецца.

Няўстойлівае надвор’е не перашкаджае аграрыям Мсціслаўшчыны ўбіраць рапс

▪ Камбайнеры Аляксандр Рабінчыкаў і Міхаіл Кастрычка ведаюць тонкасці ўборкі рапсу. Фота Валянціны Краўцовай.

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Сож-Агра» азімы рапс быў пасеяны на плошчы 690 гектараў, і на ўчарашні дзень больш за 300 з іх было ўжо абмалочана. Штодзень на полі працуе шэсць камбайнаў. На іх зладжана і плённа працуюць экіпажы Сяргея Сокала і Аляксандра Кажамякіна, Міхаіла Кастрычкі і Аляксандра Рабінчыкава, Андрэя Хадасевіча і Дзмітрыя Басцянкова. Побач з вопытнымі камбайнерамі Валянцінам Батрачэнкам і Андрэем Іванцовым у поле выходзяць іх сыны Дзмітрый і Андрэй. Сяргей Платонаў спраўляецца і за старшага камбайнера, і за памочніка.

Тры аўтамабілі адвозяць рапс на ток у Каробчына. МАЗы Міхаіла Тарасенкі, Сяргея Цурганава і Сяргея Ескевіча заўсёды гатовы да рэйсу.

На зернесушыльным комплексе адказна і з веданнем справы дапрацоўкай рапсу займаюцца Анатоль і Дзяніс Шабанскія.

У гаспадарцы ведаюць кошт кожнага кілаграма насення рапсу, пагэтаму сур’ёзна і па-гаспадарску падышлі да падрыхтоўкі збожжаўборачных камбайнаў да жніва гэтай маслічнай культуры. Усе яны абсталяваны і адрэгуляваны згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Праведзена дадатковая герметызацыя кузаваў аўтамабіляў, якія заняты на адвозцы.

Няўстойлівае надвор’е не перашкаджае аграрыям Мсціслаўшчыны ўбіраць рапс

— Ураджайнасць рапсу нядрэнная нягледзячы на тое, што мінулагодні жнівень быў дастаткова сухі і з восені пасевы былі не вельмі прыглядныя, — зазначыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Нікіценка. — Але догляд і спрыяльнае надвор’е зрабілі сваю справу. Мы сёння маем на гэтым участку каля 13 цэнтнераў на круг. Камбайнеры і вадзіцелі — вопытныя і адказныя спецыялісты і ведаюць тонкасці ўборкі гэтай далікатнай культуры.

У сельгаспрадпрыемстве адразу за касавіцай рапсу ідзе прэсаванне пажніўных рэшткаў, якія пойдуць на падсцілку для буйной рагатай жывёлы.

Валянціна КРАЎЦОВА.

 (оригинал новости)
←На страже законности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика