Каб кампенсаваць страты за крадзеж, вясковец скраў карову

Источник материала:  
16.07.2019 15:15 — Разное
Каб кампенсаваць страты за крадзеж, вясковец скраў карову
Следчы камітэт

Каб кампенсаваць страты за крадзеж, вясковец скраў карову. Пра гэтую крымінальную гісторыю ў Telegram паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. У дачыненні 40-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу за кррадзеж батарэй з мясцовага прадпрыемства. Аднак яго пакінулі пад падпіскай пра нявыезд — далі магчымасць працаўладкавацца, каб кампенсаваў страты (таксама ўлічылі асобу і сямейнае становішча). Вясковец скарыстаўся свабодай для новага крадзяжу. У суседняй вёсцы з фермы ўдзень ён скраў карову і павёў яе ў бок лесу. Але нешта пайшло не так.

Жыхары вёскі Бязуевічы заўважылі мужчыну ў камуфляжнай форме і ў масцы, які вёў карову. Яны пераканаліся, што яе забралі з фермы і патэлефанавалі ў міліцыю. На наступны дзень у лесе знайшлі заплечнік з камуфляжнай формай, маскай. Недалёка была прывязаная і карова. Міліцыянеры хутка выйшлі на жыхара суседняй вёскі, які прызнаўся ў злачынстве. Паводле яго слоў, ён хацеў прадаць карову. Але яго заўважылі, таму ён кінуў у лесе і свае рэчы, і жывёлу, а сам уцёк дахаты.

Абвіначанне вяскоўцу выставілі па артыкуле "крадзеж, здзейснены паўторна". Яго ўзялі пад варту.

←МАЗы преодолели «Шелковый путь» в первой десятке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика