Нованароджаную дзяўчынку падкінулі ў дзіцячую клініку ў Гомелі
15.07.2019 16:22
—
Разное
![Нованароджаную дзяўчынку падкінулі ў дзіцячую клініку ў Гомелі](http://www.21.by/pub/news/2019/07/1563198953100323.jpg)
Фота з Telegram-канала МУС
15 ліпеня ў 13.55 медыкі дзіцячай абласной клінікі ў Гомелі звярнуліся ў аператыўна-дзяжурную службу УУС Гомельскага аблвыканкама. Яны паведамілі, што ў прыбіральні ў ракавіне знайшлі нованароджаную дзяўчынку, інфармуе МУС у сваім афіцыйным Telegram-канале.
Прыбіральня агульнага карыстання размяшчаецца ў холе будынка.
Побач з ракавінай стаяў пакет з дзіцячымі рэчамі. Мяркуецца, што дзяўчынка нарадзілася 5 дзён таму, яе стан ацэньваецца як стабільны.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку шукаюць маму дзіцяці. Тых, хто валодае інфармацыяй на гэты конт, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102.