У Мінску прыбіральшчыца скрала арэндны самакат, каб бясплатна катацца
minsk.mvd.gov.by
У Мінску прыбіральшчыца аднаго з падземных пешаходных пераходаў скрала арэндны электрычны самакат, каб бясплатна катацца. Пра гэтую крымінальную гісторыю паведаміла прэс-служба сталічнай міліцыі. 55-гадовая жанчына заўважыла самакат, які стаяў без нагляду, і схавала яго ў дапаможным памяшканні. Пасля яна даведалася пра датчыкі, з дапамогай якіх самакат могуць знайсці, і спалохалася. Прыбіральшчыца звярнулася да невядомага мужчыны, які за гарэлку дастаў датчыкі. Пасля гэтага жанчына занесла самакат дахаты і схавала яго ў падвале.
Міліцыя знайшла зламысніцу. Суму страт прыватнай кампаніі па пракаце электрычных самакатаў ацанілі на 1000 рублёў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж". Прыбіральшчыцы пагражае штраф, папраўчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, арышт — да 6 месяцаў, ці абмежаванне волі — да 3 гадоў, альбо нават пазбаўленне волі на той жа тэрмін.