Сіноптыкі даюць беларусам надзею на вяртанне цёплага лета
13.07.2019 14:34
—
Разное
zelva.by
Еўрапейскія сіноптыкі даюць беларусам надзею на вяртанне цёплага лета. Паводле Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор’я (ECMWF), прыкладна праз тыдзень надвор’е пачне наладжвацца.
Пакуль што на нашу краіну насоўваюцца халодныя паветраныя масы з поўначы, але 19-20 ліпеня сітуацыя зменіцца і з поўдня Еўропы пачне паступаць цяпло. Тэмпература паветра ўздымецца да +27 градусаў.