Асіповічы: коратка аб розным

Источник материала:  
12.07.2019 — Разное

Вызначаны пераможцы раённага фотаконкурсу «Зямля пад белымі крыламі», які правёў народны фотаклуб «Раніца». У намінацыі «Прыгажосць роднага краю» І месца ў Максіма Марчанкі, ІІ — у братоў Яўгена і Дзяніса Ерашэвічаў, а трэцяе падзялілі Ксенія Сазановіч і Антаніна Трыфанава. Дыплом за ўдзел і памятны падарунак — у Маргарыты Колас. У намінацыі «Нашы землякі» першай стала Дар’я Хмялёва, на другой прыступцы Аліна Рабаконь і Павел Логвін, за імі — Анатоль Мікуліч і Алеся Вясёлкіна. Таксама заахвочаны Вячаслаў Шынкароў і Ганна Войтава. Упершыню ў конкурсе была ўзнагарода “Гран-пры” за серыю работ — яе атрымаў Кірыл Штэмпель. Па выніках творчага першынства ў РЦК аформлена фотавыстава.

Тры тоны квасу выпушчана сёлета працаўнікамі ААТ «Асіповіцкі хлебазавод» — удвая больш леташніх аб’ёмаў. Для зручнасці спажыўцоў прадпрыемствам набыта спецыяльная мабільная бочка. Цяпер падчас спякотнага надвор’я наталіць смагу смачным і карысным напоем можна будзе каля вакзала, побліз «Сіці Мола», на міні-рынку на паўднёвым баку горада. Квас ёсць у продажы ў фірменных гандлёвых кропках на рынку і каля прахадной завода.

Амаль 20 тысяч трохлітровых слоікаў агуркоў сышло з канвеера ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод» з пачатку сезона. Вітамінная прадукцыя закатваецца на лімоннай кіслаце, таму прыгодная ў тым ліку і для дзіцячага харчавання. Сыравіна пастаўляецца з Лунінецкага і Столінскага раёнаў.

Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС паведамляе, што з 16 па 19 ліпеня на тэрыторыі раёна праводзяцца аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы і спецаперацыі па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі “Нелегал-лета 2019”.

←Белгидромет: так холодно в середине лета не было 20 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика