Якое месца ў Асіповічах землякі лічаць самым лепшым?

Источник материала:  
12.07.2019 — Разное

 

Раіса і Пётр Каляда з унукам Максімам:

Якое месца ў Асіповічах землякі лічаць самым лепшым?

— Нягледзячы на тое што самі родам са Століншчыны, Асіповічы даўно сталі для нашай сям’і роднымі. Пераехалі сюды ў пошуках працы 35 гадоў таму, абое рабілі ў саўгасе “Асіповіцкі”, жывём у Осаве. Раней, калі былі маладзейшыя, у райцэнтр завітвалі часта, зараз — больш па неабходнасці ці ў час якіх-небудзь свят. Заўсёды з задавальненнем наведваем гарадскі парк. Тым больш што і ўнучку там вельмі падабаецца: ёсць дзе палазіць, на чым пакатацца. Сапраўды годная пляцоўка. Добра было б, каб і паўднёвы бок горада развіваўся больш дынамічна, а то за 3 дзясяткі гадоў, калі не лічыць будоўлю бальніцы, тут мала што змянілася.

Алена Аксёнава:


Якое месца ў Асіповічах землякі лічаць самым лепшым?

— Дзе жыву, тое месца і люблю — а як інакш? Аднак мяркую, сёння найбольш цікавая кропка ў нашым населеным пункце — фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Жамчужына”. Хоць самой яшчэ не давялося выпрабаваць новыя басейны, але чула толькі станоўчыя водгукі. Так што інтарэс расце. Увогуле, хацелася б, каб такіх значных аб’ектаў з кожным годам станавілася больш.

Рандзік Ласіцкі, Аляксандр Ярмаковіч, Аляксандр Куліш:


Якое месца ў Асіповічах землякі лічаць самым лепшым?

— Люблю сваю “Чарняхоўку” з усімі яе недапрацоўкамі: як ні круці, а мікрараён перспектыўны. Спадзяюся, адным з лепшых месцаў райцэнтра стане і чатырохпалосная дарога, якая зараз робіцца. Многія асіпаўчане лічаць, што яна ў пэўнай ступені раскоша, тады як маем шмат іншых “дзірак”. Можа і так, але сучасны ўезд у горад, думаецца, з цягам часу якраз стане паказчыкам узроўню і стымулам для далейшага маштабнага добраўпарадкавання.

— А мне падабаецца цэнтр: ёсць розныя кафэ, дзе можна адпачыць. Не сорамна і з гасцямі завітаць куды-небудзь.

— Якім бы прыгожым і прывабным ні быў горад, а мілей за дачу на Трубінцы для мяне нічога не існуе. Мабыць, тым Асіповічы і цікавыя, што тут усё побач — і “цывілізацыя”, і прырода.

Алёна Рыбакова:


Якое месца ў Асіповічах землякі лічаць самым лепшым?

Жыву ў Свіслачы, у райцэнтр прыязджаю заўсёды з задавальненнем. Падабаецца горад ужо з прывакзальнай плошчы. І калі аўтобусная станцыя даволі непрыкметная, то чыгуначны вакзал — месца знакавае. Варта толькі ўявіць, колькі ён за гады свайго існавання бачыў людзей і цягнікоў… Не за гарамі і час, калі трэба будзе паступаць вучыцца. Ну а дарога дадому, вядома, будзе пралягаць якраз праз асіповіцкі вакзал. Так што, думаю, давядзецца тут правесці яшчэ нямала цікавых хвілін.

←Белгидромет: так холодно в середине лета не было 20 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика