Да памочніка Прэзідэнта па дапамогу

Источник материала:  
10.07.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У апошні час асаблівая ўвага органаў дзяржаўнай улады надаецца зваротам грамадзян. Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” пазначаны правы заяўнікаў на звароты, рэгулюецца парадак разгляду зваротаў.

З пільнай зацікаўленасцю, кожны тыдзень, у Нясвіжскім раёне праводзяцца “прамыя тэлефонныя лініі”, асабістыя прыёмы, сустрэчы з грамадзянамі ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. Рэгулярна ў раёне вядуць прыём кіраўнікі абласных і рэспубліканскіх структур. На прыём можна запісацца асабіста, па тэлефоне, а таксама адправіўшы ліст па “электронцы”. Чым актыўна і карыстаюцца жадаючыя трапіць на падобныя сустрэчы.

  • Да памочніка Прэзідэнта па дапамогу

У аўторак, 9 ліпеня, у Нясвіжскім райвыканкаме асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. На прыём запісаліся чатырнаццаць чалавек. Палова з іх — іншагароднія. Большасць пытанняў кранала тэму ЖКГ. Многія з іх ужо разглядаліся ў Нясвіжскім райвыканкаме і ў вышэйшых органах дзяржаўнага кіравання, але рашэнне гэтых пытанняў не ў поўнай меры задаволіла грамадзян. Таму яны звярнуліся з імі да Ігара Яўсеева. Памочнік Прэзідэнта ўважліва выслухаў кожнага і разам са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Аляксандрам Ломскім даў неабходныя тлумачэнні грамадзянам па пастаўленых пытаннях.

Ігар Яўсееў даў канкрэтныя даручэнні мясцовай уладзе паставіць усе звароты на кантроль. І далажыць аб выніках іх выканання ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

  • Да памочніка Прэзідэнта па дапамогу

Выступаючы перад журналістамі і падводзячы вынікі прыёму грамадзян, памочнік Прэзідэнта таксама зазначыў: “У вобласці пачалася ўборачная кампанія. У рэгіёне ўбрана больш за 34 % азімага рапсу. У Нясвіжскім раёне праведзена неабходная работа перад пасяўной, будзе добры ўраджай, калі паспрыяюць умовы надвор’я. Падрыхтавана 118 камбайнаў, яны былі папярэдне выпрабаваныя на полі. На машыны паставілі пад’ёмныя механізмы — шмат палегліцы на палях. Сёння галоўнае — якасць, і трэба, каб мы не страцілі ніводнага зярнятка будучага ўраджаю”, — адзначыў Ігар Яўсееў.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Клиенты МТБанка жаловались, что попадают в чужие аккаунты в приложении. Что сделал банк для решения проблемы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика