8 ліпеня 1944 года. Хроніка вызвалення Карэліцкага раёна

Источник материала:  
08.07.2019 — Разное

Баявыя дзеянні Чырвонай Арміі на тэрыторыі Карэліцкага раёна пачаліся ўжо 2 ліпеня 1944 года.

8 ліпеня 1944 года. Хроніка вызвалення Карэліцкага раёна

На другім этапе аперацыі “Баграціён” войскі Першага Беларускага фронту атрымалі задачу правесці Баранавіцка-Слонімскую наступальную аперацыю. На правым крыле фронту з задачай авалодаць Баранавічамі дзейнічала конна-механізаваная група генерал-лейтэнанта І. А. Пліева, у састаў якой уваходзілі 4-ы гвардзейскі кавалерыйскі і Першы гвардзейскі механізаваны корпус.

Ужо 2 ліпеня баі праходзілі ля мястэчка Мір. 3-4 ліпеня біліся з фашыстамі ля Мядзвядкі. Далей былі ўпартыя баі на рацэ Уша, ля Жухавіч, Юравіч, Далматаўшчыны.

У канцы дня 6 ліпеня да мяжы былога Мірскага раёна падышла 269-я стралковая дывізія на чале з генерал-маёрам Кубасавым.

Вечарам 283-я дывізія пад камандаваннем палкоўніка Канавалава выйшла да Нёмана на паўночным захадзе ад вёскі Беражна.

Ноччу фарсіравалі Нёман і павялі наступленне ў напрамку Карэліч.

Наш раён поўнасцю быў вызвалены 8 ліпеня 1944 года. Сотні чырвонаармейцаў і камандзіраў, у тым ліку камандзір 120-й гвардзейскай дывізіі Ян Фогель, загінулі альбо былі смяротна паранены ў час гэтых баёў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары раёна ўдзельнічалі ў баях на ўсіх франтах. Больш чым 200 чалавек узнагароджаны медалямі “За вызваленне Варшавы”, 125 чалавек — “За вызваленне Прагі”, 50 — “За ўзяцце Будапешта”, 75 — “За ўзяцце Вены”, 182 — “За ўзяцце Берліна”. Больш 4 тысяч чалавек за баявыя подзвігі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Па матэрыялах Карэліцкага раённага краязнаўчага музея
*Фотаздымак мае ілюстратыўны характар

←Сборная Бразилии выиграла Кубок Америки, доигрывая вдесятером

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика