У панядзелак пройдуць дажджы з навальніцамі

Источник материала:  
07.07.2019 13:34 — Разное
У панядзелак пройдуць дажджы з навальніцамі
БЕЛТА

У бліжэйшыя суткі, 8 ліпеня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі пройдуць навальніцы.

Таксама ўначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман.

Вецер заходні, уначы ўмеркаваны, удзень парывісты — да 15-20 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе 7-13 градусаў цяпла, удзень будзе 16-22 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

←Власти Амстердама предложили запретить витрины с проститутками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика