У Маладзечне кіроўца "хуткай" памёр падчас выкліку

Источник материала:  
06.07.2019 12:39 — Разное
У Маладзечне кіроўца "хуткай" памёр падчас выкліку
unison.by

У Маладзечне кіроўца "хуткай" памёр падчас выкліку. Як паведамляе "Наша Ніва", інцыдэнт здарыўся 5 ліпеня а 6-й гадзіне раніцы. Брыгаду медыкаў выклікалі на чыгуначны вакзал, дзе ў чалавека быў прыступ эпілепсіі. Пацыента забралі і даставілі ў гарадскую лякарню №2, але гэта быў складаны выпадак.

Калі пацыента выводзілі з машыны, ён пачаў супраціўляцца, размахваў рукамі. Жаночая брыгада медыкаў не давала яму рады і папрасіла кіроўцу дапамагчы. Кіроўца спрабаваў скруціць пацыенту рукі ззаду, але атрымаў удар у твар. Давялося вылікаць міліцыю і псіхіятрычную брыгаду, якая ўрэшце супакоіла дэбашыра.

"Хворага" замкнулі ў машыне хуткай, а медыкі пайшлі ў прыёмны пакой афармляць пацыента. Калі ж вярнуліся, то пабачылі, што пацыент спіць, а кіроўца ў непрытомнасці. Пазней канстатавалі яго смерць. Паводле папярэдняй версіі, прычынай гібелі стаў тромб у артэрыі. Памерламу было 62 гады.

Што да мужчыны, прывезенага ў лякарню, то яго ўзялі пад варту. Медыкі яго добра ведаюць: ён вёў асацыяльны лад жыцця і бадзяўся па вакзалах.

 

←Отец 11-летнего Игната: Пришли к психологу - сына скрутили и забрали в приют, меня избили

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика