Пад Кобрынам выратавальнікі даставалі кіроўцу з пакамечанай "Нівы"
06.07.2019 10:36
—
Разное

МНС
Пад Кобрынам выратавальнікі даставалі кіроўцу з пакамечанай "Нівы". Як паведамляе сайт МНС, ў другой палове дня ў пятніцу на выездзе з аграгарадка Батчы адбылася дарожная аварыя — легкавая "Ніва" сутыкнулася з грузавіком МАЗ.
Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, легкавік літаральна раздушыла спераду. Супрацоўнікі МНС аператыўна прыбылі да месца выкліку і з дапамогай аварыйна-выратавальнага інструмента дэблакавалі кіроўцу. З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчыну шпіталізавалі ў Кобрынскую раённую лякарню.
Праверку па факце ДТЗ праводзіць ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.