Змены ў аўтобусным спалучэнні Берасце-Беласток

Источник материала:  
05.07.2019 17:48 — Разное

На сайце берасцейскага аўтавакзала з’явілася інфармацыя аб мажлівым прыпыненні абслугоўвання маршруту Берасце-Беласток ад 1 жніўня.

Змены ў аўтобусным спалучэнні Берасце-Беласток

Пра тое, з чым гэта звязана, распавялі ў дыспетчарскім аддзеле вакзала:

– Адпаведныя дакументы ў беларускага перавозчыка скончваюцца. Яны падалі дакументы ў міністэрства яшчэ некалькі месяцаў таму. Яны пакуль яшчэ не разгледжаны, калі яны паспеюць атрымаць дакументы, дазволы новыя да 1-га жніўня, то яны паедуць адразу. Яны былі выдадзены на пяць гадоў, гэтыя пяць гадоў мінаюць, яны падалі на паўторныя. Пакуль яны яшчэ не разгледжаны, там польскі перавозчык унёс нейкія змены ў расклад.

Нягледзячы на няпэўнасць са згаданым спалучэннем, у дыспетчараскай вакзалу паведамілі, што ад 8 ліпеня на кірунку Берасце-Беласток з’явіцца яшчэ адзін перавозчык:

– У дадзеным выпадку польскі а 10:00 гадзіне будзе з Берасця адпраўляцца, з Беластока а 19:00. Шэсць дзён на тыдзень – з панядзелка па суботу. Новы перавозчык Trans Logistic.

Сайт сістэмы продажу квіткоў на аўтобусы ticketbus.by пацвярджае наяўнасць новага перавозчыка на маршруце Берасце-Беласток ад 8 ліпеня. З раскладам можна азнаёміцца на згаданай старонцы. Пасля таго, як у 2011 годзе адмянілі цягнік Высока-Літоўск-Чаромха, каб трапіць у Беласток з Берасця публічным транспартам трэба было рабіць перасадкі ў Гародні, Белай Падляшскай ці Варшаве. Толькі апошнім часам з’явіліся рэгулярныя наўпроставыя аўтобусныя спалучэнні паміж гарадамі, якія знаходзяцца на адлегласці 135 кіламетраў.

←Видео со Дня Независимости в Горках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика