У Гродзенскім раёне п'яны 16-гадовы юнак скраў Renault і спаліў яго (фота)
vk.com/grodnogai
У Гродзенскім раёне п'яны 16-гадовы юнак скраў Renault і спаліў яго. Ён не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго аўтамабіль з'ехаў у кювет і загарэўся. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 4 ліпеня ў аграгарадку Адэльск. Юнак распіваў алкагольныя напоі з таварышамі, а пасля пайшоў дахаты ў сусветнюю вёску. На вуліцы ён пабачыў прыпаркаваны Renault, ключы былі ў замку запальвання.
Ужо ў пачатку паездкі хлопец закрануў аўтамабілем лаўку. Калі за вёскай машына апынулася ў кювеце, яна наскочыла на камень, з-за чаго і ўзнік пажар. П'яны ўгоншчык прыбег дахаты, але быў затрыманы відавочцамі здарэння, якія яго вярнулі на месца, дзе гарэў аўтамабіль.
Медасведчанне паказала перавышэнне дапушчальнага ўтрымання алкаголю ў арганізме юнака ў 2,5 разы. Па факце здарэння праводзіцца праверка.