У сераду максімальная тэмпература паветра складзе +23
02.07.2019 22:48
—
Разное
![У сераду максімальная тэмпература паветра складзе +23](http://www.21.by/pub/news/2019/07/1562123440657842.jpg)
minsknews.by
У бліжэйшыя суткі, 3 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю.
На паўночнай палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі з навальніцамі.
Вецер будзе заходні 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду, месцамі да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў, максімальная ўдзень — плюс 16-21, на поўдні да +23, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.