Пасля спякотнага панядзелка ў Беларусі чакаецца чарговае пахаладанне
01.07.2019 15:54
—
Разное
Reuters
Пасля спякотнага панядзелка ў Беларусі чакаецца чарговае пахаладанне. У першы дзень ліпеня амаль па ўсёй краіне тэмпература паветра перавысіла +30 градусаў. Але ўжо ў аўторак у дзённыя гадзіны сіноптыкі прагназуюць ад +20 да +26 градусаў, у начныя гадзіны — ад +11 да +17 (у паўднёвых раёнах — 18-20 цяпла). Уначы амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, а месцамі і навальніцы.
У наступныя дні пахаладанне працягнецца. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +15 градусаў, удзень — ад +14 да +22 (на поўдні краіны — да 24-25 градусаў). Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца штодня.