Пад Гомелем маршрутка трапіла ў ДТЗ — сама меней тры чалавекі пацярпелі
30.06.2019 11:25
—
Разное
chp24.by
Пад Гомелем маршрутка трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ. Як паведамляе chp24.org са спасылкай на відавочцаў здарэння, дарожны інцыдэнт адбыўся 29 чэрвеня прыблізна ў 20:10 ля пасёлка Бальшавік.
Тут сутыкнуліся легкавы “Фольксваген” і мікрааўтобус. Легкавік атрымаў не надта істотныя пашкоджанні, а вось маршрутку выкінула з праезнай часткі на абочыну, дзе машына легла на бок.
Сама меней тры чалавекі траўмаваныя і ім спатрэбілася дапамога медыкаў.