Пінчук пагражаў нажом участковаму

Источник материала:  
28.06.2019 10:21 — Разное
Пінчук пагражаў нажом участковаму
Пад'езд дома ў Пінску, дзе адбылося здарэнне / brest.mvd.gov.by

44-гадовы жыхар Пінска затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што цешча скрала ў яго грошы. На месца здарэння неадкладна выбылі ўчастковыя інспектары міліцыі — старшы лейтэнант Віктар Цімахавец і старшы лейтэнант Міхаіл Дзямчук, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Міліцыянты пагрукаліся ў дзверы да заяўніка, але той адмовіўся ім адчыняць і пачаў сварыцца. Урэшце міліцыянты дамагліся, каб мужчына адчыніў ім дзверы. Аданк той выйшаў на іх з нажом. Ён стаў пагражаць нажом Дземчуку. Яго напарнік Цімахавец выкарыстаў прыём самаабароны, выбіў нож і скруціў дэбашыра. Міліцыянты начапілі яму кайданкі і даставілі ў ГАУС.

Мужчына затрыманы, на яго пачалі крымінальную справу за пагрозу ўжывання гвалту і гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

←Сильный ветер сорвал крыши и повредил электролинии в двух десятках городов и сел Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика