Раман Кісляк падаў заяўку на ўсталяванне помніка "Бюракрат і чалавек"

Источник материала:  
28.06.2019 06:26 — Разное

Берасцейцы ўзгадняюць устаноўку на вуліцы Гогаля свайго гораду дэкаратыўнай скульптурнай кампазіцыі „Бюракрат і чалавек”. З адпаведнай заявай ад свайго імя да мясцовых уладаў звярнуўся праваабронца Раман Кісляк.

Раман Кісляк падаў заяўку на ўсталяванне помніка "Бюракрат і чалавек"

Ён зазначыў пра тое, што падобная ідэя сярод актывістаў наспявала яшчэ год таму:

– Актывісты прапанавалі, што трэба паставіць помнік адпіскам. Затым размова зайшла пра помнік бюракратам. Мы адкладалі ўвесь час, і зараз, нягледзячы на тое, што прыпынена будаўніцтва, мы ўсё адно сутыкаемся з фактамі маніпуляцыі словамі, тэрмінамі. І бачым, што асобныя чыноўнікі не чуюць нас і спрабуюць свае інтарэсы выконваць, а не людзей.

У заяве, сярод іншага, пазначана, што ў выпадку дазволу на ўсталяванне помніка, усё будзе зроблена высілкамі грамадства і не пацягне за сабой ніякіх бюджэтных выдаткаў. Падобныя станоўчыя прыклады, калі грамадзяне, а не ўлады, выступалі за ўсталяванне помніка ў Беларусі, ужо былі – гэта помнік Тадэвушу Касцюшку ў Косава. „Таму шанец заўсёды ёсць, тым больш што гэта толькі першы крок”, – зазначыў Раман Кісляк.

Раман Кісляк падаў заяўку на ўсталяванне помніка "Бюракрат і чалавек"
 Раман Кісляк падаў заяўку на ўсталяванне помніка "Бюракрат і чалавек"

←Какая должна быть зарплата, чтобы купить квартиру в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика