У Расіі падчас аварыйнай пасадкі Ан-24 загінулі два пілоты, ёсць параненыя
27.06.2019 09:32
—
Разное

Reuters
У Расіі падчас аварыйнай пасадкі Ан-24 загінулі камандзір экіпажу і бортмеханік, пацярпелі больш за два дзясяткі чалавек, з іх сем былі шпіталізаваныя, інфармуе "Новая газета". Здарэнне адбылося ў аэрапорце Ніжнеангарска. Самалёт вылецеў з яго ва Улан-Удэ раніцай 27 чэрвеня, але вярнуўся пасля таго, як адмовіў адзін з рухавікоў. Падчас аварыйнай пасадкі самалёт на сотню метраў выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і сутыкнуўся з адным з будынкаў, узнік пажар.
На борце Ан-24 знаходзіліся 46 чалавек, у тым ліку 4 чальцы экіпажу.