Адбыўся чарговы дзень падпісчыка на раённую газету
Чарговы дзень падпісчыка прайшоў 25 чэрвеня ў будынку Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі. Усе, хто прыйшоў у аўторак на сустрэчу з калектывам рэдакцыі, не толькі падпісаліся на любімае перыядычнае выданне, але і атрымалі невялікія падарункі ад “Кліч Радзімы». А правядзенне самой акцыі, як заўсёды, стала магчымым дзякуючы падтрымцы работнікаў участка паштовай сувязі.
Заставайцеся з намі і ў ІІІ квартале 2019 года! Калектыў рэдакцыі ўдзячны ўсім сваім чытачам: тым, хто выпісвае раёнку, чытае яе, тэлефануе і піша нам!
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.