Жыхарка Салігорскага раёна прадавала неіснуючага шчанюка

Источник материала:  
25.06.2019 21:46 — Разное
Жыхарка Салігорскага раёна прадавала неіснуючага шчанюка
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Жыхарка Салігорскага раёна прадавала неіснуючага шчанюка чыхуахуа. Па факце махлярства распачатая крымінальная справа. Як інфармуе brest.mvd.gov.by, з заявай у міліцыю звярнуўся жыхар Ганцавіцкага раёна. Ён пабачыў у інтэрнэце аб'яву пра продаж 7-месячнага шчанюка чыхуахуа і выйшаў на сувязь з прадаўцом, атрымаў рэквізіты банкаўскага рахунка, на які перавёў аванс (яго сума не агучваецца). Пасля гэтага аб'ява знікла з інтэрнэта, а кантактны тэлефон перастаў адказваць.

Міліцыя высветліла, што махлярствам займалася 27-гадовая жыхарка вёскі Крывічы. Фота сабакі яна знайшла ў інтэрнэце. Цяпер ёй можа пагражаць нават пазбаўленне волі.

←Почти 20 тыс. иммигрантов спасены в Сахаре за три года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика