22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы ў Глуску прайшла рэспубліканская акцыя “Звон смутку”

Источник материала:  
25.06.2019 — Разное

22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы ў Глуску прайшла рэспубліканская акцыя “Звон смутку”

Дзень 22 чэрвеня 1941 года, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, стаў для нашага народа днём смутку і жалобы. Днём, які нагадвае нам пра ўсіх, хто змагаўся і загінуў са зброяй у руках, хто быў закатаваны ў няволі, памёр ад голаду і нястач у гады той страшнай вайны.


22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы ў Глуску прайшла рэспубліканская акцыя “Звон смутку”

“Звон смутку” — так называецца рэспубліканская патрыятычная акцыя, якая праходзіць 22 чэрвеня па ўсёй нашай краіне. У Глуску традыцыйным месцам яе правядзення стаў мемарыяльны комплекс Воінскай Славы. Сюды а чацвёртай гадзіне раніцы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, прафсаюза, ветэраны, моладзь. Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка падкрэсліў, што мы, дзеці, унукі, праўнукі герояў вайны, абавязаны пранесці і захаваць праз гады памяць пра іх подзвіг, каб ні мы, ні наступныя пакаленні не забыліся на страшныя злачынствы нацыстаў і не дапусцілі іх паўтарэння.


22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы ў Глуску прайшла рэспубліканская акцыя “Звон смутку”

Як падзяка салдатам, якія загінулі ў імя таго, каб мы маглі мірна жыць на сваёй зямлі, да помніка Радзіме-маці леглі кветкі. Памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана хвілінай маўчання.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

 (оригинал новости)
←Рекордсменом по подоходному налогу стал житель Минского района. Он заплатил больше 3,2 млн рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика