У сераду ў Беларусі будзе да +32
25.06.2019 13:58
—
Разное

pixabay.com
У сераду, 26 чэрвеня, у Беларусі ўначы будзе малавоблачна, удзень чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўвечары месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы прагназуецца 11-17 вышэй за нуль, месцамі 8-10 цяпла. Удзень чакаецца ад +25 па паўночным усходзе да +32 па паўднёвым захадзе краіны.