Старшы сяржант Ісай Ілазараў вызначыўся пры вызваленні Сіроцінскага раёна
25.06.2019
—
Разное
Ісай
Ілазаравіч
Нарадзіўся ў 1920 годзе ў г. Нальчык (Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка, Расія) у сям’і рабочага. Яўрэй. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Удзельнік баёў пад Масквой, на Курскай дузе. Камандзір разліку супрацьтанкавага ружжа гвардыі старшы сяржант І. Ілазараў вызначыўся пры вызваленні Сіроцінскага раёна. 22 чэрвеня 1944 года пры прарыве моцнай абароны праціўніка каля вёскі Карташы замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты, натхняючы асабістым прыкладам, падняў байцоў у атаку. Пад яго камандаваннем рота выбіла праціўніка з вёскі. У гэтым баі Ісай Ілазараў знішчыў 5 кулямётных кропак ворага, каля 30 гітлераўцаў, быў цяжка паранены.
Быў узнагароджаны медалём “За адвагу” і ордэнам Славы 3-й ступені.
Загінуў 6 верасня 1944 года ў баі за хутар Кіркелі ў Латвіі. Пахаваны ў г. Бауска (Латвія). Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23 сакавіка 1945 года. Імя Героя носіць вуліца і школа ў Нальчыку.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2019 г.