На месте первых боёв операции «Багратион» открыли мемориальную доску

Источник материала:  
25.06.2019 — Разное
Жывая памяць пакаленняў
Урочышча Мазуры Мішневіцкага сельсавета. Тут 75 год таму, 22 чэрвеня, разведвальнымі баямі і прарывам моцных апорных пунктаў у Валатоўках, Мазурах, Карташах і іншых пачыналася аперацыя “Баграціён”.
На месте первых боёв операции «Багратион» открыли мемориальную доску

У 2014 годзе ва ўрочышчы Мазуры на месцы першых баёў аперацыі “Баграціён” па ініцыятыве старшыні раённай арганізацыі “Беларускага саюза ваенных маракоў” Анатоля Бычкова быў устаноўлены камень-помнік, ля якога рэшткі калючага дроту і асколкі снарадаў, што былі знойдзены непадалёк.
У суботу, 22 чэрвеня, ва ўрочышчы Мазуры прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, устаноўленай на памятным знаку.
“Ёсць падзеі, над якімі непадуладны час і якія заўсёды застаюцца ў памяці пакаленняў. І такой падзеяй для ўсёй сусветнай гісторыі застаецца Вялікая Айчынная вайна,  – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін. –  Мы ганарымся подзвігам савецкіх воінаў і партызан, якія змагаліся з ворагам”. Руслан Мікалаевіч павіншаваў прысутных з 75-годдзем вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзем з дня ўтварэння Шумілінскага раёна.
Права адкрыць мемарыяльную дошку ў гонар воінаў 1-га Прыбалтыйскага  фронту прадастаўлена старшыні раённай арганізацыі “Беларускага саюза ваенных маракоў” Віктару Прыходзьку і Ісаю Ілазараву, унуку Героя Савецкага Саюза І. І. Ілазарава, які ваяваў менавіта ў гэтых мясцінах.
Пад акампанемент дажджу да пом-ніка ляглі жывыя кветкі ад удзячнага сённяшняга пакалення, якое жыве пад мірным небам ў незалежнай краіне.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2019 г.
←Потери Грузии от ввода запрета на прямые полеты российских туристов составят около $100 млн - исследование

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика