Сіноптыкі расказалі, ці чакаць пахаладанне да канца тыдня

Источник материала:  
25.06.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На гэтым тыдні жыхароў Нясвіжскага раёна чакае спачатку даволі камфортнае і цёплае надвор’е, без ападкаў, а вось напрыканцы тыдня сіноптыкі перадаюць нам пахаладанне.

Сёння, 25 чэрвеня, чакаецца бязвоблачнае надвор’е, без дажджу. Удзень слупок тэрмометра прагрэецца да +24…+26 °С. Вецер — усходняга напрмку, неістотны. Уначы — 13…16 градусаў вышэй за нуль.

У сераду, 26 чэрвеня, будзе больш хмарна, але па-ранейшаму даволі цёпла —дзённая тэмпература складзе 26…29 градусаў са знакам “+”, ноччу — 20…22 з плюсам. Паўднёва-заходні вецер дасягне 5 — 7 метраў за секунду.

У чацвер чакаецца хмарнасць, магчымы ападкі і месцамі навальніцы. Сіноптыкі перадаюць узмацненне ветру, ён складзе каля 7 — 9 м/с, парывы — да 15. Дзённая тэмпература — +20…+22 °С, уначы — +12…+14 °С.

У пятніцу, 28 чэрвеня, захаваецца воблачнасць, у першай палове дня магчымыя ападкі. Вецер — паўночна-заходні — 8 — 10 м/с, парывы — да 16. Удзень 17…19 з плюсам, ноччу — +11…+14 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Грузии хотят пустить для российских туристов бесплатные автобусы из Баку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика