Пад Гродна мужчына 4 дні ляжаў на беразе Нёмана — адмовілі ногі

Источник материала:  
24.06.2019 21:28 — Разное
Пад Гродна мужчына 4 дні ляжаў на беразе Нёмана — адмовілі ногі
З архіву БЕЛТА

Пад Гродна 67-гадовы мужчына 4 дні ляжаў на беразе Нёмана — адмовілі ногі. Яго шукалі сілавікі і валанцёры, але выпадкова знайшлі мясцовыя жыхары. Як інфармуе прэс-служба гродзенскай міліцыі, мужчына знік 18 чэрвеня. Ён пайшоў у лес каля вёскі Горніца Гродзенскага раёна і дахаты не вярнуўся, пасля чаго сваякі звярнуліся ў міліцыю.

22 чэрвеня мясцовыя жыхары прыйшлі на бераг Нёмана каля вёскі Пагараны. Там яны пабачылі на зямлі мужчыну і патэлефанавалі ў міліцыю. Пацярпелы патлумачыў, што не мог ісці, таму столькі часу не выходзіў на сувязь са сваякамі. Яму аказалі меддапамогу і вярнулі дахаты.

←Мексика разместила на границе с США 15 тыс. солдат для сдерживания нелегалов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика