Ганаровае консульства Беларусі ў Львове аблілі чорнай фарбай
21.06.2019 15:40
—
Разное
Беларускае консульства ў Львове / Ігар Зінкевіч, Фэйсбук
У Львове ў ноч на 21 чэрвеня невядомыя аблілі чорнай фарбай будынак Ганаровага консульства Беларусі.
Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў дэпутат Львоўскай гарадской рады Ігар Зінкевіч, а пазней інфармацыю пацвердзілі ў паліцыі Львова.
Паведамляецца, што невядомыя аблілі чорнай фарбай акно, дзверы і шыльду дыпмісіі.
Паліцыя распачала крымінальную справу за хуліганства. Максімальнае пакаранне, якое пагражае за такія дзеянні, — пяць гадоў пазбаўлення волі.