Лётчык Посахаў вызваляў Шуміліншчыну

Источник материала:  
20.06.2019 — Разное
Лётчык Посахаў вызваляў ШуміліншчынуЛётчык Посахаў вызваляў Шуміліншчыну

Каля вёскі Плігаўкі ў Шумілінскім раёне ёсць поле, якое мясцовыя жыхары называюць Аэрадромам. З моладзі мала хто ведае, што назва гэтая з’явілася пасля таго, як тут знайшлі самалёт Іл-2.

У верасні 1963 года шумілінскія меліяратары вялі работы непадалёк ад аўтадарогі Віцебск-Полацк, ля вёскі Плігаўкі. У балоце, на глыбіні каля двух метраў, яны наткнуліся на самалёт ваенных часоў. “Каб яго выцягнуць, з’ехалася шмат тэхнікі, – згадвае сведка той падзеі Валянціна Аляксееўна Мачульская, сям’я якой жыла на хутары Гаравыя. –  Выцягнулі абломкі самалёта. Крылы былі значна пашкоджаны, а вось кабіна засталася цэлай. Кажуць, што туды не пранікала паветра, таму часткова захавалася цела лётчыка і дакументы”. Запісная кніжка, карты, дакументы, пісталет дапамаглі ўстанавіць імя лётчыка. Гэта быў Ігар Посахаў.
Ігар  Паўлавіч Посахаў нарадзіўся ў Яраслаўлі,  некаторы час працаваў слесарам на мясцовым заводзе. Потым, калі закончыў Маскоўскую парашутную школу, уладкаваўся інструктарам ў Яраслаўскую авіяцыйную школу.

Лётчык Посахаў вызваляў Шуміліншчыну
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, І. Посахаў абучаў будучых лётчыкаў-штурмавікоў. Затым трапіў на першы Прыбалтыйскі фронт, служыў у 335-й штурмавой авіядывізіі, якой было прысвоена ганаровае званне “Віцебскай”. За першыя 12 паспяховых баявых вылетаў атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга.
Лётчык Посахаў вызваляў ШуміліншчынуЛетам 1944 года дывізія, у складзе якой ваяваў І. П. Посахаў, вяла актыўныя баявыя дзеянні пры вызваленні Віцебскай вобласці. Раніцай 23 чэрвеня Ігар Посахаў на пару з лейтэнантам М. Платонавым вылецеў на баявое заданне ў бок Полацка. Яны абстралялі варожыя войскі, збілі два нямецкія самалёты і ўжо вярталіся назад на базу, але былі абстраляны зеніткамі пра-ціўніка. Іл-2 загарэўся  і ўпаў у балота. Тады самалёт не знайшлі, і Ігар Посахаў лічыўся прапаўшым без вестак.
У 1963 годзе астанкі баявога лётчыка былі пахаваны на брацкіх могілках у аграгарадку Мікіціха.
У нашым раёне свята помняць подзвіг героя – у Шуміліне ёсць вуліца Посахава. Імя лётчыка насіла Лаўжанская школа і школьная піянерская дружына. Мемарыяльная дошка І. П. Посахава ўстаноўлена на будынку Мікіціхінскай СШ. Школьнікі гэтай навучальнай установы па драбніцах збіраюць звесткі пра герояў Вялікай Айчыннай, якія ваявалі на тэрыторыі нашага раёна. З кожным годам музей школы, якім кіруе  настаўніца Н. М. Галавачова, папаўняецца новымі звесткамі. Кіраўнік музея трымае цесную сувязь з дачкой Ігара Посахава, Эльвірай Ігараўнай, якая жыве ў Яраслаўлі.  Ігар Паўлавіч вельмі любіў сваю дачку, з яе фотаздымкам лятаў на баявыя вылеты. І тая маленькая дзяўчынка на фота, якое знайшлі ў кабіне збітага самалёта разам з целам лётчыка – гэта была Эльвіра.
Эльвіра Ігараўна бывала ў Мікіцісе і расказвала мясцовым школьнікам пра тыя цёплыя лісты, якія бацька дасылаў ёй з маці, у канцы якіх абавязкова пазначаў: “Настрой цудоўны. Хутка вярнуся да вас, мае родныя. Чакайце з Перамогай”. А яшчэ дачка героя расказвала, як у пачатку 1944 года бацьку ўдалося завітаць на пару дзён дадому. Дзяўчынка ўзрадавалася бацьку, забралася да яго на калені і праспявала некалькі прыпевак. Ёй на ўсё жыццё запомніўся бацькавы падарунак: так званыя мячыкі на рызінках – рызінку на-дзяваеш на палец, і мячыкі скачуць. Татка купіў для сваёй дачкі дзесяць такіх мячыкаў – на кожны пальчык, дзяўчынка была на сёмым небе ад шчасця. На наступны  дзень бацька пайшоў на фронт, а праз некаторы час сям’я атрымала страшную навіну: прапаў без вестак.
Эльвіра Ігараўна рэгулярна прыязджае ў Мікіціху на брацкія могілкі, дзе пахаваны яе бацька, збіраецца прыехаць і сёлета, у год 75-годдзя вызвалення Беларусі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №48 ад 21. 06.2019 г.
←Могерини ожидает единства лидеров стран ЕС по вопросам об Украине, Восточному партнерству

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика