Абласны семінар работнікаў культуры. У Іўі абмяркоўваюць арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту (дапаўняецца)

Источник материала:  
19.06.2019 — Разное

Сёння ў 11 гадзін раніцы ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу распачаў сваю работу двухдзённы абласны семінар дырэктараў РЦКНТ, Цэнтраў (Дамоў, Палацаў) культуры раённых цэнтраў і горада Гродна, кіраўнікоў аддзелаў метадычнай работы РЦКНТ па тэме:“Арганізацыя дасуга людзей сталага ўзросту ў клубных установах Гродзенскай вобласці”

Абласны семінар работнікаў культуры. У Іўі абмяркоўваюць арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту (дапаўняецца)

Абласны семінар работнікаў культуры. У Іўі абмяркоўваюць арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту (дапаўняецца)

Абласны семінар работнікаў культуры. У Іўі абмяркоўваюць арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту (дапаўняецца)

У фае Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу гасцей сустрэла выставы літаратуры на тэму, якая з’яўляецца знакавай для Іўеўшчыны  — “Іўеўская зямля – сузор’е народаў, релігій, культур”.

Адкрылі семінар намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Віктараўна Куратчык і намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяна Уладзіміраўна Грыгаран.

Аб рабоце з людзьмі сталага ўзросту ў рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння ўстаноў сацыяльнага накірунку Іўеўскага раёна расказала ўдзельнікам семінара намеснік старшыні  Іўеўскага райвыканкама Лідзія Вайцехаўна Носуль.

Рабоце ўстаноў культуры Іўеўскага раёна са сталым насельніцтвам прысвяціла сваё выступленне намеснік начальніка адддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Вацлаваўна Кішкель.

Было што сказаць іўеўчанам і пра арганізацыю вольнага часу людзей сталага ўзросту ў Іўеўскім цэнтры  культуры і вольнага часу. Гэтая дзейнасць вядзецца на патрэбным узроўні, аб чым і паведаміла ўдзельнікам семінара Лілія Францаўна Кішкель — загадчык аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Абласны семінар работнікаў культуры. У Іўі абмяркоўваюць арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту (дапаўняецца)

Абласны семінар работнікаў культуры. У Іўі абмяркоўваюць арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту (дапаўняецца)

Абласны семінар работнікаў культуры. У Іўі абмяркоўваюць арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту (дапаўняецца)

Як вядома, сапраўдным і дзейсным цэнтрам работы з грамадзянамі “залатога” узросту стаў Іўеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыянальнага абслугоўвання насельніцтва. У прыватнасці, яго аддзяленне дзённага знаходжання людзей сталага ўзросту. Аб набытках сумеснай з культурай работы з гэтай катэгорыяй людзей, аб іх псіхалагічнай падтрымцы павяла гаворку загадчык аддзялення Марыя Мікалаеўна Васюкевіч.

Абласны семінар работнікаў культуры. У Іўі абмяркоўваюць арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту (дапаўняецца)

Паслухаўшы гаспадароў, да абмеркавання тэмы, якая была вынесена на семінар. далучыліся і госці. Рэалізацыі сацыяльна-культурных праектаў у рабоце са сталымі людзьмі, а таксама культурнаму абслугоўванню вольнага часу насельніцтва сталага ўзросту ў аддаленых і маланаселеных пунктах прысвяцілі свае выступленні дырэктар Гродзенскага раённага культурна - інфармацыйнага цэнтра Аксана Аляксееўна

Грынцэвіч, вядучы метадыст Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці

Вольга Раманаўна Троцкая,  загадчык аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Уладзіміраўна Лукіянец.

Дапаўняецца...

←Этот сайт показывает, как менялась температура в вашей стране последние сто лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика