В районном комитете профсоюза работников АПК новый лидер

Источник материала:  
19.06.2019 — Разное

У пятніцу адбыўся пленум Ушацкага райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу, асноўным пытаннем якога стала перавыбранне старшыні. Абласны галіновы прафсаюз задаволіў просьбу Т.Б.Клімашэўскай аб вызваленніад займаемай пасады і адобрыў кандыдатуру П.А. Алексяёнка, за якога адзінагалосна прагаласавалі ўдзельнікі пленума.В районном комитете профсоюза работников АПК новый лидер
Прадставіў аграрыям новую кандыдатуру старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка. Ён зазначыў такія моцныя бакі спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, як удумлівы падыход да даручаных заданняў і дасканалае іх высвятленне, аналітычнасць, ініцыятыўнасць і нават рэдкая для мужчын рыса – узорны парадак пры вядзенні дакументацыі. Намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч дадала, што Пётр Аляксандравіч заўсёды падыходзіць да вырашэння пытанняў з пазіцыі жыццёвай неабходнасці. Старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктар Сяргеевіч Гутараў падкрэсліў, што хоць П.А.Алексяёнак не працаваў у сістэме аграпрамысловага комплексу, аднак сам з вёскі, добра ведае клопаты людзей, ды і дзе б ні працаваў чалавек у такім невялікім аграрным раёне як Ушацкі, ён па сутнасці спрыяе павышэнню дабрабыту сялян.
В.С.Гутараў спыніўся на актуальных на сённяшні дзень пытаннямі аб’яднання. Зазначыў, што прафсаюз АПК адвяргае шлях забастовак, разбурэння, а пазіцыяніруе сябе як памочнік улады, які перш за ўсё павінен клапаціцца пра чалавека-працаўніка. “Звяртайце ўвагу на ахову працы, на такія актуальныя зараз моманты, як работа ў спёку. Практыка паказвае, што толькі ў новай тэхніцы працуюць кандыцыянеры, а нават у трохгадовай – як правіла не. Нагрузка ж падчас работы ў полі, без перапынкаў вельмі высокая. Імкніцеся так наладжваць харчаванне, каб падвазілася і пітная вада, у майстэрні ці яшчэ лепш на месцах быў устаноўлены душ – простая бочка з вадой. Няхай людзі робяць перапынкі – міжнародныя арганізацыі наогул раяць пры высокіх тэмпературах 20-хвілінныя пры гадзіне працы.” В.Гутараў прывёў прыклады незаконнага ўмяшальніцтва адміністрацыі ў дзейнасць прафсаюзнай пярвічкі арганізацыі і падкрэсліў, што абласны камітэт заўсёды падставіць плячо пры падобных спрэчных момантах, калі трэба абараніць інтарэсы працаўніка. Звярнуўся да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія прысутнічалі ў зале, з просьбай ліквідаваць затрымкі па ўзносах, якія пярвічкам і райкаму прафсаюзаў складаюць амаль 20 тысяч рублёў, бо 1 працэнт ад заробкаў не паправяць эканамічны стан гаспадаркі, але дапамогуць прастымуляваць лепшых работнікаў, набыць сродкі аховы, вырашыць некаторыя іншыя злабадзённыя пытанні.
У цеснай сувязі з уладай пажадаў працаваць новаму старшыні і У.Г.Аўдошка. Зазначыў, што не трэба баяцца заходзіць у кабінеты ўлады для вырашэння вострых момантаў і выказаў надзею, што П. А. Алексяёнак ажывіць гэты самы вялікі ў раёне галіновы прафсаюз.
Пётр Аляксандравіч у сваю чаргу выказаў шчырую ўдзячнасць за аказаны давер: “Пакуль на словах, якія я ў хуткім часе абяцаю падмацаваць справамі.”

Вольга Караленка.

←В Минске запускают крупный прокат электросамокатов и велосипедов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика