Министр образования Республики Беларусь Игорь Карпенко встретился с педагогами Миорщины

Источник материала:  
18.06.2019 — Разное
>

Министр образования Республики Беларусь Игорь Карпенко встретился с педагогами Миорщины "Змяненні будуць, але паступовыя, паэтапныя". Такое заключэнне можна зрабіць па выніках сустрэчы міністра адукацыі Рэспубліка Беларусь Ігара Карпенкі з педагогамі раёна, якая адбылася 14 чэрвеня ў Міёрскай СШ №2. У ёй прымалі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома і начальнік раённага аддзела па адукацыі Аляксандр Жук.

Размову з аўдыторыяй Ігар Васільевіч пачаў з выказвання пра неабходнасць рыхтаваць мясцовыя кадры для вытворчасці. Ён толькі вярнуўся з будаўнічай пляцоўкі металапракатнага завода і быў залапочаны наменклатурай і аб’ёмамі забеспячэння спецыялістамі прадпрыемства, аналагаў якому ў краіне пакуль няма. Аднак і агульнае патрабаванне для падрыхтоўкі кадраў іншых напрамкаў для народнай гаспадаркі– навучанне павінна быць набліжана да вытворчасці, аднак без страты фундаментальнасці. Больш адказна неабходна займацца замацаваннем маладых работнікаў.


Прыемнае ўражанне засталося ў Ігара Васільевіча пасля незапланаванага наведвання Чапукоўскай школы. Запатрабаваў больш увагі надаваць менавіта малакамплектным навучальным установам. Зачыняць іх без санкцый міністра забаронена. Па краіне падвозяць дзяцей цяпер 1,5 тысячы аўтобусаў, аднак такім чынам вырашаюцца далёка не ўсе праблемы. Аптымізацыя школ непазбежная, аднак да іх закрыцця трэба падыходзіць узважана, загадзя прадумаць, дзе будуць працаваць настаўнікі, вучыцца дзеці, на якія мэты выкарыстаць будынкі.


Министр образования Республики Беларусь Игорь Карпенко встретился с педагогами Миорщины Міністр не супраць электроннай дакументацыі, аднак пакуль папяровы класны журнал – адзіны дакумент працяглага (75 гадоў!) захоўвання, які фіксуе гісторыю паспяваемасці вучняў.


Неабходна забяспечваць роўныя ўмовы адукацыі дзяцей, аднолькавыя падыходы да прыватных і дзяржаўных школ – яны вырашаюць адны і тыя ж адукацыйныя задачы дзякуючы яго вялікасці НАСТАЎНІКУ.


Министр образования Республики Беларусь Игорь Карпенко встретился с педагогами Миорщины Профільнае навучанне трэба рэалізоўваць толькі ў старэйшых класах. Дарэчы, 9-ы павінен стаць вызначальным. Магчыма, будзе экзамен па працоўным навучанні і ЦТ з выстаўленнем адзнак у пасведчанне: высокія дадуць права на далейшае профільнае навучанне, атрыманая спецыяльнасць (з адпаведнымі коркамі!) – на самастойную працу ці паглыбленую вучобу ў вучылішчы або каледжы. Таму больш ранняй павінна стаць прафарыентацыя.


Міністр паразважаў з аўдыторыяй, якія прадметы і ў якім аб’ёме вывучаць (у прыватнасці, размова ішла пра грамадазнаўства і ОБЖ для вучняў, гісторыю перагогікі – для настаўнікаў), што і як вучыць. На яго думку, настаўнікам мала даецца ведаў па псіхалогіі, а школьныя псіхолагі не заўсёды выконваюць прадугледжаную місію. Крызісных (на выпадак надзвычайных сітуацый) псіхолагаў няма зусім.


Што ўплывае на навучальны працэс? Уменне захапіць вучня, дапамагчы яму зарыентавацца ў рэальным жыцці, веды, якімі павінен валодаць настаўнік. Таму сярод першачарговага – якасць падрыхтоўкі педагога. Будзе падтрымка выхаванцам педкласаў пры паступленні ў ВНУ па профілі: яны ўжо вызначыліся са сваёй будучыняй.


Пэўная ўвага нададзена ролі сацыяльна-педагагічных цэнтраў, падтрымцы маладых настаўнікаў, удасканаленню правядзення ЦТ, аплаце працы і іншым пытанням.


Міністр адказаў на пытанні пра змяненні, што чакаюцца ў выпускных экзаменах і правілах уступнай кампаніі ўжо 2020 года, па тэрмінах публікацыі новых вучэбных планаў (запэўніў – паскорыць!), метадалогіі ацэнкі ведаў вучняў, асаблівасцях нарматыўнага фінансавання, вяртанні раней скарочанай колькасці ўрокаў фізікі, магчымасцях працоўнага навучання там, дзе няма адпаведнай базы, як у Дзісне.
У заключэнне міністр яшчэ раз звярнуў увагу на неабходнасць ранняй прафарыентацыі. Што да працы настаўніка, то яна заўсёды складаная і адказная.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.  

←Иностранные языки и катание на коньках. Чему и зачем учатся зрелые люди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика