Старанна працуюць на рэзультат механізатары СВК «Бераснёўскі»

Источник материала:  
18.06.2019 — Разное

Працэс нарыхтоўкі кармоў пастаянна асвятляецца на старонках газеты. На гэты раз у полі зроку “раёнкі” — філіял СВК «Бераснёўскі» ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”.

Для таго, каб зімова-стойлавы перыяд прайшоў без збояў, бераснёўцам неабходна нарыхтаваць 650 т сена, закласці 2500 т сенажу. З пачатку пра­цэсу корманарыхтоўкі на прадстаячую зімоўку грамадскага статка працаўнікамі філіяла СВК «Бераснёўскі» ўжо закла­дзена 750 т сенажу, нарыхтавана больш за 200 т сена.

Старанна працуюць на рэзультат механізатары СВК «Бераснёўскі»

На падборы і змяльчэнні зялёнай масы заняты Ігар Малееў, на адвозцы — Міхаіл Быстроў, абодва — вопытныя механізатары, працуюць добрасумленна

Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Леанід Панчэня, ёсць усе падставы для таго, каб на прадстаячы зімова-стойлавы перыяд забяспечыць трывалую кармавую базу. Для выканання гэтай задачы ўсе занятыя на «зялёным жніве» плённа працуюць.
Работы каля фермы ў в.Ахоцічы разгарнуліся шырокім фронтам. Спрыяе таму і своечасова падрыхтаваная сельгастэхніка, і наяўнасць вопытных кадраў.
Па словах галоўнага агранома, корм складаецца з бабовых і зернебабовых траў. У гэтым годзе ўпершыню пасеялі суданскую траву. Гэты від кармавых аднагадовых траў не толькі дае высокі ўра­джай, але і ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасць пратэіна, вітамінаў і незаменных амінакіслот, ён таксама не патрабавальны да глебы. Тым не менш, пры пасеве, доглядзе і ўборцы таксама павінны выконвацца і захоўвацца ўсе тэхналагічныя патрабаванні. Што тычыцца працэсу корманарыхтоўкі ў цэлым, то цяжкасці аграрыям стварае засушлівае надвор’е — трава літаральна сохне на корані.
Зараз на нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны 2 касілкі, на трактарах з агрэгатамі працуюць Міхаіл Іваноў і Сяргей Дрэнь. Штодня на палеткі выязджае Аляксандр Суцыс на трактары с граблямі. Кормаўборачным камбайнам кіруе Ігар Малееў. Адвозіць скошаную масу Васіль Рымараў. За трамбоўку адказвае Сяргей Навакшонаў. Работу на гэтым участку плануюць завяршыць у чацвер.
Каб захаваць высокі тэмп нарыхтоўкі кармоў, кіраўніцтвам створаны належныя ўмовы працы і адпачынку механізатараў — арганізавана гарачае харчаванне, работнікі заахвочваюцца матэрыяльна, імкнуцца паказаць лепшы рэзультат у раённым спаборніцтве на корманарыхтоўцы. Усё гэта стымулюе бераснёўцаў да плённай, якаснай і адказнай працы.
Юлія ЗАВІШАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.


Старанна працуюць на рэзультат механізатары СВК «Бераснёўскі»

На касьбе траў задзейнічаны Сяргей Дрэнь


Старанна працуюць на рэзультат механізатары СВК «Бераснёўскі»

Аляксандр Суцыс працуе на трактары з граблямі


Старанна працуюць на рэзультат механізатары СВК «Бераснёўскі»

←Встреча президентов Беларуси и Египта проходит во Дворце Независимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика