Пад Гродна гарэў завод па перапрацоўцы шын

Источник материала:  
18.06.2019 09:35 — Разное
Пад Гродна гарэў завод па перапрацоўцы шын
autogrodno.by, 015.by, МНС

Пад Гродна 17 чэрвеня гарэў завод па перапрацоўцы шынаў. Як паведамляе autogrodno.by, моцны дым з боку прыгараднай вёскі Пушкары відавочцы заўважылі ў 17:30. Пажар быў бачны здалёк.

Пазней стала вядома, што узгаранне адбылося на палігоне па перапрацоўцы шын у гумовыя дарожкі на стадыёнах ад прадпрыемства "Экалагічная альтэрнатыва". Ахвяраў і пацярпелых не было.

Пажарныя патушылі агонь меней чым за 20 хвілінаў. Арганізаваны збор камісіі па надзвычайных сітуацыяй райвыканкама, зробленая праліўка тлеючых адкідаў.

Тры гады таму на тым самым прадпрыемстве пад Гродна ўжо гарэлі старыя шыны, прычым пажар тады тушылі ажно 16 гадзінаў. У выніку ў паветры было перавышанае ўтрыманне фармальдэгіду, за што "Экалагічную альтэрнатыву" аштрафавалі.

 

←Мониторинг дошкольных учреждений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика