ДАІ ў Барысаве ўчыніла пагоню за матацыклістам (відэа)

Источник материала:  
17.06.2019 21:34 — Разное
ДАІ ў Барысаве ўчыніла пагоню за матацыклістам (відэа)
БЕЛТА

У Барысаве 14 чэрвеня каля 21.00 нарад ДАІ звярнуў увагу на матацыкл "Хонда", на якім ехаў малады чалавек. Інспектары загадалі яму спыніцца, але кіроўца праігнараваў патрабаванне, інфармуе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Даішнікі кінуліся ў пагоню. Малады чалавек спрабаваў уцячы па гарадскіх вуліцах. Але прыкладна праз хвіліну машына ДАІ прыціснула матацыкл да ўзбочыны дарогі і прымусіла спыніцца. 

Выявілася, што за рулём быў 20-гадовы мясцовы жыхар. Правоў кіравання ў хлопца ніколі не было. 

На яго склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы, а матацыкл адправілі на штрафстаянку.

←Квартирные мошенники в Витебске назывались милиционерами и коммунальщиками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика