Да +29 будзе ў аўторак у Беларусі
17.06.2019 17:08
—
Разное

pixabay.com
18 чэрвеня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні слабы, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе прагназуецца 18-19 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +23...+29.