"Дрэвы падалі на трасу". За 95 кіламетраў ад Мінска прайшоў смерч
14.06.2019 16:37
—
Разное

Смерч на трасе Мінск — Гродна. Наступствы / Еўрарадыё
За 95 кіламетраў ад Мінска прайшоў смерч. Пра гэта Еўрарадыё расказвае відавочца Алена Антонаўна.
"Я вярталася на маршрутцы з Гродна ў Мінск, — кажа яна. — Раптам неба пацямнела, пайшоў моцны лівень. Смерч ламаў велізарныя дрэвы, і дрэвы падалі на трасу. Было страшна. Два дрэвы ўпалі перад намі. Машына, якая ехала наперадзе, апынулася паміж імі. Кіроўца цудам застаўся жывы".