Трохгадовы хлопчык выпаў у діцячым садку з акна другога паверха

Источник материала:  
14.06.2019 12:37 — Разное
Трохгадовы хлопчык выпаў у діцячым садку з акна другога паверха
pixabay.com

13 чэрвеня ў дзіцячым садку вёскі Язвінкі Лунінецкага раёна адбылося надзвычайнае здарэнне. З акна другога паверха вываліўся трохгадовы хлопчык, піша "Медиа-Полесье". 

У Лунінецкай цэнтральнай раённай лякарні паведамілі, што з хлопчыкам усё добра, у яго няма нават пераломаў. Для прафілактычнага абследавання яго адправілі ў Пінскую раённую лякарню.

Акалічнасці здарэння высвятляе райаддзел Следчага камітэта.

Журналісты адзначаюць, што ў Лунінцы і Мікашэвічах ужо бывалі выпадкі, калі дзеці падалі з окнаў. Але ўпершыню здарыўся такі недагляд у дзіцячай установе.

←Услуги населению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика