Праз неасцярожнасць з агнём сямейная пара пенсіянераў засталася без дома
13.06.2019 09:29
—
Разное

vitebsk.mchs.gov.by
Праз неасцярожнасць з агнём сямейная пара пенсіянераў з Ушацкага раёна засталася без дома. Як паведамляе прэс-служба МНС, пажар адбыўся пад вечар 12 чэрвеня ў вёсцы Любжына. 84-гадовы гаспадар дома і яго 81-гадовая жонка паспелі выйсці на вуліцу да прыбыцца выратавальнікаў і не пацярпелі.
Драўляны дом пры гэтым цалкам згарэў і для далейшага пражывання непрыдатны. Пенсіянеры часова размясціліся ў суседзяў, а далей плануюць пераехаць да дзяцей у Полацк.