Спёка паставіла рэкорд — у сераду ў Жлобіне было +34,7

Источник материала:  
13.06.2019 08:36 — Разное
Спёка паставіла рэкорд — у сераду ў Жлобіне было +34,7
zelwa.by

12 чэрвеня спёка ў Беларусі паставіла рэкорды: у многіх гарадах сіноптыкі зафіксавалі максімумы за ўвесь перыяд метэаназіранняў. Гарачэй за ўсё было ў Жлобіне —  паветра прагрэлася да +34,7 градуса, што з’яўляецца найвышэйшым паказнікам дня для ўсёй краіны. Раней рэкордам дня 12 чэрвеня было +34,4 (зафіксавана ў 2010 годзе ў Лельчыцах).

У самім Жлобіне тэмпературны максімум дня складаў 32,4 градуса (таксама ў 2010 годзе).

А вось як абнавіліся рэкорды ў найбуйнейшых гарадах Беларусі:

  • Магілёў —  34,6 градуса (31,1 у 2000 годзе);
  • Гомель —  33,4 градуса (32,6 у 2010 годзе);
  • Брэст і Віцебск — 33,2 (32,8 у 1957 годзе і 31,5 у 1937 годзе адпаведна);
  • Мінск —  32,7 (30,8 у 2000 годзе);
  • Гродна —  32,4 (31,3 у 1999 годзе).

12 чэрвеня стала першым спякотным днём, калі абнавіўся максіум для ўсёй краіны за перыяд метэаназіранняў, піша TUT.by

Гарачыня захаваецца да канца гэтага тыдня, таму новыя тэмпературныя рэкорды не выключаныя.

←Требуются монтажник лифтов с зарплатой 3 500 рублей: Кому в Беларуси готовы платить еще больше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика