Президент Беларуси Александр Лукашенко с рабочим визитом посетил ОАО «Нафтан»

Источник материала:  
12.06.2019 — Разное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць наведаў ААТ “Нафтан”, дзе азнаёміўся з сучаснымі метадамі кіравання тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці, агледзеў вытворчую тэрыторыю прадпрыемства, сацыяльныя аб’екты. Там жа кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях мадэрнізацыі беларускіх НПЗ і павышэння эфектыўнасці экспартных продажаў нафтапрадуктаў, пагутарыў з прадстаўнікамі працоўнага калектыву.

Аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна далажыў кіраўнік Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў. Паводле яго слоў, стан спраў у рэгіёне стабільны, аднак паказчыкі маглі быць вышэйшыя, калі б “Нафтан” быў больш загружаны і працаваў рэнтабельней. Многае на Віцебшчыне залежыць менавіта ад гэтага прадпрыемства. “Як толькі прасаджваюцца нейкія пытанні на “Нафтане”, вядома, сур’ёзна падаюць у цэлым аб’ёмы сацыяльна-эканамічнага развіцця”, – заўважыў М.Шарснёў. Разам з тым ён падкрэсліў, што апошнія гады вобласць імкнецца адысці ад прамой залежнасці ад магутных прадпрыемстваў і нафтахімічнага комплексу ў цэлым: “Пастаянна залежаць ад іх стану не зусім правільна”.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Уладзімір Андрэйчанка акцэнтаваў увагу на тым, што ў Віцебскай вобласці добрая база і структура прамысловасці. Аднак многія прадпрыемствы загружаны не поўнасцю і маюць патрэбу ў сыравіне. “Нарошчванне аб’ёмаў і зніжэнне затрат – важнейшая задача”, – упэўнены ён.
А.Лукашэнка агучыў стратэгію развіцця нафтаперапрацоўкі ў Беларусі. Гэта завяршэнне мадэрнізацыі заводаў і спецыялізацыя: НПЗ у Мазыры будзе працаваць у паліўным напрамку, а ААТ “Нафтан” акрамя гэтага складніка ў значнай ступені будзе арыентавацца на далейшае развіццё выпуску нафтахімічнай прадукцыі.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, як у пачатку яго прэзідэнцтва спрабавалі за $15 млн прадаць кантрольны пакет акцый Мазырскага НПЗ, аднак ён запатрабаваў на працягу сутак вярнуць грошы пакупнікам. “Мы не прадавалі гэтыя заводы і прадаваць не будзем. Можа, нам нейкія касмічныя ўмовы прапануюць, тады мы разгледзім разам з вамі”, – дапусціў Прэзідэнт.
Ён дадаў, што існуе меркаванне аб немагчымасці прыватызацыі буйных прадпрыемстваў у Беларусі. “Так, у нас амаль немагчыма прыватызаваць тое, што не павінна прыватызавацца. Вы ўваходзіце ў гэты спіс”, – падкрэсліў А.Лукашэнка.

Па матэрыялах БелТА.

←Школьный автобус столкнулся с грузовиком в Чехии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика