Вакансии в Ушачском районе в июне

Источник материала:  
12.06.2019 — Разное

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 15 арганізацыях Ушаччыны.
Сярод навінак – прапановы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якім патрэбны галоўныя інжынеры. Рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў чакаюць у музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка.
Недахоп кадраў назіраецца ў многіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага эканаміста і галоўнага бухгалтара; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага інжынера, галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага бухгалтара, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, жывёлавода, вадзіцеля аўтамабіля; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, галоўнага эканаміста, электрагазазваршчыка, загадчыка склада; “Дземенец” – электрагазазваршчыка, жывёлавода, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, галоўнага інжынера; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача; філіял “Сарочына” – слесара па рамонце і абслугоўванні абсталявання.
Лясгас прапануе вакансіі вальшчыка лесу і лесніка. Райаддзел па надзвычайных сітуацыях чакае інспектара, ПУП “Энэртранс” – вадзіцеля аўтамабіля, бухгалтара і цясляра, ПМС – трактарыста, вадзіцеля аўтамабіля, машыністаў экскаватара і бульдозера, прыватнае прадпрыемства “Інтэрбовіс” – выпальвальшчыка драўнянага вугалю, печніка і інжынера-тэхнолага.
Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 330 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Школьный автобус столкнулся с грузовиком в Чехии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика