Зямля з Шуміліна – на Курган Славы ў Гомелі

Источник материала:  
11.06.2019 — Разное
Зямля з Шуміліна – на  Курган Славы ў Гомелі
Зямля з Шуміліна – радзімы Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка будзе дастаўлена на Курган Славы ў Гомелі.

Зямля з Шуміліна – на  Курган Славы ў Гомелі

Старшыня райвыканкама Алег Быкаў перадае капсулу з шумілінскай зямлёй дэпутату Палаты прадстаўнікоў Віктару Мірошу.

Ініцыятарам акцыі стаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Мірош. Як расказаў Віктар Вікенцьевіч, да яго звярнуліся калегі – дэпутаты з Гомельшчыны і папрасілі прывезці зямлі з радзімы Героя Савецкага Саюза Пятра Акуцыёнка, які за-гінуў у 1943 годзе ў баі каля г.п Лоеў. Зямля з Шуміліна папоўніць Курган Славы, які з’яўляецца адным з галоўных месцаў шанавання памяці пра воінаў-вызваліцелў Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У кургане ёсць зямля з гарадоў-герояў, палёў буйнейшых бітваў, месцаў баявой славы ў Беларусі, Расіі і Украіне. Штогод пашыраецца геаграфія мясцін, адкуль прывозіцца зямля ў Курган Славы.
7 чэрвеня ў двары школы №1 г. п. Шуміліна, якая носіць імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка, і якую ён заканчваў, адбылася перадача зямлі з радзімы героя. У акцыі бралі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Быкаў, Віктар Мірош, цяперашнія вучні і педагогі школы.
Права насыпаць зямлю ў капсулу атрымалі сёлетнія выпускнікі школы Ягор Лазука і Максім Пашкевіч. Яны перадалі капсулу з зямлёй кіраўніку раёна, які перадаў капсулу Віктару Мірошу.
– Гэтая акцыя паказвае пераемнасць пакаленняў. Мы будзе заўжды помніць і шанаваць нашага земляка і ўсіх воінаў, якія загінулі ў баях з ворагам дзеля цяперашняга мірнага жыцця. Бязмежная мужнасць зусім яшчэ маладога Пятра Акуцыёнка будзе служыць прыкладам для нас, – сказаў Алег Быкаў.
Курган Славы” быў адкрыты ў Гомелі ў 1967 годзе ў гонар 50-годдзя савецкай улады і ўвекавечання памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых за свабоду і незалежнасць Радзімы. У падножжы кургана замуравана зямля, дастаўленая з гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Адэсы, Кіева, крэпасці-героя Брэста і іншых рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны. Цяпер тут знаходзіцца зямля больш чым з 200 месцаў баявой славы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2019 г.

←Набор на специальности в сфере информатизации и высоких технологий увеличат в Гродненской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика