В «Роднике» на 140 гектарах растет галега

Источник материала:  
11.06.2019 — Разное

В «Роднике» на 140 гектарах растет галега

А. Гушча і А. Смоляр на полі з галегай.

Галега кладзецца ў пракосы

У апошнія гады ў сельгаспрадпрыемствах вобласці асаблівая ўвага адводзіцца бабовым культурам, якія багатыя на бялок. Папулярнасцю карыстаецца галега ўсходняя. Вырошчваць гэту культуру вельмі выгадна, упэўнена кіраўніцтва адзінай гаспадарцы раёна –  СФГ “Раднік”,– дзе сёння ўбіраюць галегу на корм.
Па дарозе да ўрочышча ў Галях, куды едзем разам з галоўным аграномам гаспадаркі Андрэем Гушчам, звяртаем увагу на поле з пяшчотна-фіялетавымі званочкамі, сабранымі ў адно суквецце. Поле роўнае, прыгожае – залюбуешся.  Гэта цвіце галега. “На рост вымахала добрая, больш за метр будзе, – кажа механізатар Андрэй Смоляр, які працуе з дыскавай касілкай “Крона”.  – Вырошчваем галегу многа гадоў запар, і кожны раз багаты ўраджай. Самы ранні зялёны корм менавіта з гэтай культуры. Яна добра пераносіць маразы і бясснежныя зімы, непераборлівая да глебы і не патрабуе азотных угнаенняў, а сама іх выпрацоўвае. Гэтым і выгадна сеяць галегу – ніякіх табе выдаткаў на тукі. Густую высокую сакавітую траву і касіць прыемна – вунь якія густы пракосы атрымліваюцца. Падчас работы галоўнае не патрапіць на камень, інакш касілку трэба будзе рамантаваць”.
За дзень Андрэй Смоляр паспявае скасіць да дзесяці гектараў палеткаў. Галега роўна кладзецца ў пракосы, пад якімі ходзіць ветрык, а зверху прыпякае сонейка. Падвяленую масу варушаць граблямі. Дзень-другі – і прыедзе Дзмітрый Базар з прэс-падборшчыкам, каб круціць сена ў рулоны. Яго нарыхтоўваць з галегі выгадна, бо лісты пры сушцы не асыпаюцца, а корм для атрымліваецца каштоўны – з мікраэлементамі і вітамінамі. Захоўваюцца яны і ў сенажы – траншэі з галегі ўперамешку са злакавымі травамі будуць класці ля ферм Макаўе і Мішкавічы.
“Усяго ў гаспадарцы расце 140 гектараў галегі, – кажа Андрэй Гушча. –  Яе сеялі ў розныя гады.  Культура патрабуе строгага захавання тэхналогіі, напрыклад, насенне перад сяўбой трэба падрапаць, каб садраць цвёрдую абалонку. Дзеля гэтага выкарыстоўваем звычайную бетонамяшалку, у якую разам з насеннем дадаем яшчэ і пясок. Працэс цяжкі, але ён таго каштуе. Галега марудна расце толькі першы год, затое потым сябе апраўдвае: на працягу 10-15 гадоў атрымліваем за лета па два-тры ўкосы сакавітай карыснай травы для жывёлы”.
Дарэчы, сёлета ў СФГ “Раднік” мяркуюць пакінуць 10 гектараў галегі (гатунак “несцерка” і “палескі”) на насенне. Яно добра разыходзіцца па розных сельгаспрадпрыемствах вобласці. У нашым раёне гэту культуру думаюць сеяць у “Сіроцінскім” і “Прыазёрным міры”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2019 г.

←Набор на специальности в сфере информатизации и высоких технологий увеличат в Гродненской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика