Шуневіч: у МУС знайшлі крыніцы ўцечкі інфармацыі, вінаватых звольняць

Источник материала:  
10.06.2019 15:16 — Разное
Шуневіч: у МУС знайшлі крыніцы ўцечкі інфармацыі, вінаватых звольняць
tvr.by

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, які сёння, 10 чэрвеня, падаў у адстаўку, заявіў пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, што ў МУС знайшлі тых супрацоўнікаў, якія "злівалі" інфармацыю з унутраных зводак у телеграм-канал Nexta. Паводле яго слоў, зрабіць гэта было досыць складана, "улічваючы развіццё сучасных тэхналогій перадачы інфармацыі, мессенджараў і гэтак далей".

Усе вінаватыя ў уцечках супрацоўнікі МУС устаноўлены і будуць звольненыя з органаў, перадае словы міністра БЕЛТА. "Меры ўжо прынятыя для таго, каб мінімізаваць гэты працэс", - сказаў Шуневіч.

Разам з тым сёння ў телеграм-канале Nexta з'явілася інфармацыя пра самагубства 45-гадовага афіцэра, які працаваў у Ленінскім РУУС Мінска. Пацверджання яна пакуль не атрымала.

←Беларусь планирует привлечь 1,6 миллиарда долларов прямых иностранных инвестиций в 2019 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика