У Віцебску міліцыянер зняў мужчыну, які вісеў на парэнчах моста
07.06.2019 17:30
—
Разное

vkurier.by
У Віцебску міліцыянер зняў мужчыну, які вісеў на парэнчах моста Блахіна. Як інфармуе прэс-служба віцебскай міліцыі, сілавік здолеў незаўважна ззаду падыйсці да патэнцыйнага самагубцы і схапіць яго. 32-гадовы жыхар горада расплакаўся і прызнаўся, што хацеў звесці рахункі з жыццём, на што яго падштурхнулі асабістыя матывы.
Днямі ў Жодзіне міліцыянеры не далі нецвярозаму мужчыну скокнуць з пятага паверха. Яны паспелі зрэагаваць і зацягнуць яго назад у кватэру.