Пяць чалавек эвакуявалі на пажары ў Віцебску
07.06.2019 09:07
—
Разное
vitebsk.mchs.gov.by
6 чэрвеня ў 15:29 віцебскім ратавальнікам паведамілі, што ў пад'ездзе дома па вуліцы Петруся Броўкі загарэўся лічыльнік на лесвічнай пляцоўцы.
Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца здарэння ўжо праз 5 хвілін. Яны высветлілі, што гарыць электрашчыт на восьмым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Па лесвічных маршах з дапамогай масак яны выратавалі з дзявятага паверха пяць чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
Агонь пашкодзіў праводку ў электрашчыце на восьмым паверсе і аўтаматычныя выключальнікі, знішчыў драты. На дзявятым паверсе аплавілася ізаляцыя праводкі, закураныя сцены.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.