Да +30 будзе ў Беларусі 5 чэрвеня
04.06.2019 14:04
—
Разное

pixabay.com
5 чэрвеня ў нашай краіне прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень па паўднёвым захадзе продуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні слабы, пры навальніцах парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа 10-16 вышэй за нуль, па поўдні будзе 17-18 цяпла. Удзень пацяплее да +24...+30.