У апошні дзень траўня будзе да +24

Источник материала:  
30.05.2019 13:52 — Разное
У апошні дзень траўня будзе да +24
pixabay.com

31 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе Гомельшчыны і Магілёўшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе +5...+11, па паўднёвым усходзе чакаецца 12-15 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад 18 да 24 цяпла.

←Инспекторы РОЧС провели мониторинги объектов района

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика